Дэнтыкул
Выгляд
Дэнты́кулы (ад лац.: denticulus — зубец), ці «ордарныя сухарыкі» — шэраг невялікіх прамавугольных выступаў, якія размешчаны ў выглядзе арнаменту на карнізе будынка і выконваюць роля дэкору. Сустракаюцца ў іанічным, карынфскім ордары, а таксама ў рымскім варыянце дарычнага ордара. Правобразам дэнтыкулаў паслужылі тарцы часта размешчаных папярочных драўляных бэлек плоскага глінабітнага перакрыцця ў архітэктуры Іоніі.
Дэнтыкулы сустракаюцца як у архітэктуры Старажытнай Грэцыі, так і ў яе пазнейшых інтэрпрэтацыях часоў класіцызму і неакласіцызму.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дэнты́кулы, зубчыкі, сухарыкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Суха́рыкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 297. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Дентикулы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Дентикулы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэнтыкул