Свята-Мікалаеўская царква (Брагін)
Выгляд
| Славутасць | |
| Свята-Мікалаеўская царква | |
|---|---|
| 51°46′36″ пн. ш. 30°16′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гарадскі пасёлак | Брагін |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Тураўская епархія |
| Дата пабудовы | 1988 год |
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Брагіне Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кастрычніцкай, 23а[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1988 годзе. Прыход быў зарэгістраваны Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам 12 лютага 1996 года[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з сілікатнай цэглы. Вырашана размешчанымі ўступамі па прадольнай восі чатырма прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі (прытвор, трапезная, малітоўная зала, апсіда), накрытымі самастойнымі дахамі, завершанымі трыма макаўкамі.
Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[3].
Зноскі
- ↑ Брагин. Церковь Николая Чудотворца.
- ↑ Храм святителя Николая Чудотворца(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2019. Праверана 26 лістапада 2019.
- ↑ Мікалаеўская царква Архівавана 26 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (Брагін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
