Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Вяжное)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
Галоўны фасад Свята-Мікалаеўскай царквы
Галоўны фасад Свята-Мікалаеўскай царквы
52°24′21,56″ пн. ш. 24°05′21,28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Хутар Вяжное
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Дата пабудовы 1799 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000604шыфр 113Г000604
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік народнага дойлідства.

Пабудавана ў 1799 г. з дрэва, рэканструявана ў 1864 г.[1]

Бакавы фасад

Царква вырашана працяглым прамавугольным зрубам, які пераходзіць у вышэйшую трохгранную апсіду. Двухсхільны гонтавы дах над апсідай пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы, пасярэдзіне завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Над галоўным фасадам у 1868 г. у дах урэзаны чацвярык званіцы, верхні васьмерыковы ярус якой накрыты шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход аформлены двухсхільнай навіссю.

Інтэр'ер царквы

Унутры ў малітоўную залу, перакрытую плоскай бэлечнай столлю, выступаюць хоры на 2 слупах; апсіда вылучана нізкім драўляным іканастасам. Абраз 19 ст. «Маці Божая Замілаванне».

Зноскі

  1. НГАб у г. Гродна, ф. 849, воп. 1, спр. 6.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4