Свята-Мікалаеўская царква (Засімавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная царква
Царква Святога Мікалая
Мікалаеўская царква Засімавічы 113Г000608.jpg
52°33′37,60″ пн. ш. 24°21′50,20″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Засімавічы
Канфесія праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1811
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейнічае

Царква Святога Мікалая (Брэсцкая вобласць)
Царква Святога Мікалая
Царква Святога Мікалая

Царква́ Свято́га Мікала́я — праваслаўны храм у Засімавічах Пружанскага раёна, збудаваны ў 1811 годзе. Помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія вароты Мікалаеўскай царквы, зробленыя Рыгорам Печнікавым

Пабудаваная ў 1811 годзе на сродкі мясцовага памешчыка Ельца з цэглы і бутавага каменя. Ля царквы знаходзілася драўляная званіца.

У Першую сусветную вайну пашкоджаная пажарам, у 1916 адноўлена.

У 1924 годзе царква стала прыпісным прыходам пружанскага Свята-Аляксандра-Неўскага сабора. У 1925 праведзены капітальны рамонт царквы і званіцы, пастаўленая агароджа.

Пасля прыходу савецкай улады ў маі 1940 года разрабавана, у маі 1962 зачынена і прыстасавана пад склад хімічных угнаенняў.

Пасля развалу СССР дырэктар раённага Дома культуры Васіль Курачынскі, ураджэнец Засімавіцкага прыхода, выступіў з ініцыятывай аднаўлення царквы. Матэрыялы для перабудовы царквы былі набыты старавольскім і шанёўскім калгасамі, крыжы для купалоў вырабілі на Пружанскім масласырзаводзе. На ахвяраванні вернікаў было набыты ўнутранае начынне, частка яго была перададзена з пружанскага сабора. 24 лістапада 1994 храм быў асвечаны, праведзеная першая літургія.

Да цяперашняга часу сцены пад уздзеяннем аміячнай салетры выдзяляюць сырасць і цвіль.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Царква — помнік архітэктуры класіцызму.

Памеры царквы 17 х 8,4 м. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане, невялікім уступам пераходзіць у трохгранную апсіду. Дах двухскатны гонтавы з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам з вертыкальнай шалёўкай.

Сцены па версе аперазаны прафіляваным карнізам. Да апсіды з паўднёвага боку прымыкае ромбападобная рызніца.

У зальнай частцы царквы прамавугольныя ваконныя праёмы, у апсідзе — аркавыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А.Н. Кулагин. 1567. Николаевская церковь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.
  • Ганна Хадаровіч. Пад аховай нябёсаў // Раённыя будні. — 4 студзеня 2012. — № 1 (9447).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]