Засімавічы
Вёска
Засімавічы
| ||||||||||||||||||||||
За́сімавічы[1] (трансліт.: Zasimavičy, руск.: Засимовичи) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шаняўскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле М. Бірылы, прозвішчы Засім, Засімовіч, Засімук утвораныя ад мужчынскага ўласнага хрысціянскага імені Засіма[2].
Вядомае пружанскае прозвішча Засім, з гэтага ж рэгіёна з Камянца было Засімовіч. У іншым локусе фіксаваліся старыя ашмянскія прозвішчы Засімовіч, Засімоўскі, і там сама (на поўначы ад Ашмянаў) было Засімова. Гэтыя ж засведчаныя і ў Літве (каля Коўна)[3] (цяпер літуанізаваныя ў Zasimavičius, Zasimauskas[4]).
Найбольш напрошвалася б звязваць з хрысціянскім іменем Засіма грэцкага паходжання. З іншага боку, сярод асноў старажытных балцка-літоўскіх імёнаў вядомыя асновы Za-, Sim-[5].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква, 1811 г.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Астроўскі (1912-1975) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, публіцыст, картограф.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966. С. 76-77.
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-69XK-D?i=756&cc=4158550&cat=781978&lang=ru https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-XQ49-1?i=278&cc=4166194&lang=ru https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BH-GQJ5-L?i=167&lang=pl https://www.epaveldas.lt/preview?id=1349%2F1%2F29 https://www.epaveldas.lt/preview?id=1349%2F1%2F29
- ↑ https://pavardes.lki.lt/
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 133, 165.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Засімавічы