Перайсці да зместу

Свята-Мікіцкая царква (Здзітава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікіцкая царква
52°11′47″ пн. ш. 24°03′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Здзітава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль Заходнепалеская школа дойлідства
Першае згадванне 1502
Дата пабудовы 1502
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000240шыфр 112Г000240
Стан Дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікіцкая царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Здзітава Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь. Занесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Пабудавана ў 1502 годзе на правым беразе ракі Мухавец, пасля чаго неаднаразова перабудоўвалася, у тым ліку ў 1787 годзе[1].

Настаяцелем з’яўляецца протаіерэй Стафан Іванавіч Гапанюк[2].

Пабудавана ў традыцыях заходнепалескай архітэктуры, аднаго з двух тыпаў палескай архітэктурнай школы, якая прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[3].

У шырыню складае 9,4 метра, 15,65 метра ў даўжыню і 6 метраў у вышыню. Складаецца з трох прамавугольных аб’ёмаў: асноўнага, бабінца і апсіды. Дах гонтавы, шматскатны, увянчаны невялікім барабанам з галоўкай. Па баках да апсіды прыбудаваны вузкія невысокія рызніцы пад аднасхільным дахам. У XIX стагоддзі каля ўваходу пабудаваны каркасны тамбур. Сцены вертыкальна пакрыты драўлянымі дошкамі і ўмацаваны сцяжкамі. Вокны высокія, прамавугольныя[1].

Непадалёк ад царквы размешчана двух’ярусная каркасная драўляная званіца, квадратная ў плане, пад шатром. Комплекс характарызуецца манументальнасцю, удалымі прапорцыямі і архітэктурна-мастацкай выразнасцю[1].

Адзігітрыя Іерусалімская. Канец 16 ст.

У царкве захоўваецца напісаная ў першай палове — сярэдзіне XVI стагоддзя ікона Маці Божай Адзігітрыі[3].

Зноскі

  1. а б в Здзітаўская Мікітаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993.
  2. Жабинковское благочиние(недаступная спасылка) // «Брест Православный». Официальный сайт Брестской епархии.
  3. а б Храм во имя Св. Никиты Архівавана 24 сакавіка 2016. // interfax.by. — 25 января 2007.
  • Здзітаўская Мікітаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. (бел.)
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.