Свята-Міхайлаўская царква (Налібакі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Міхайлаўская царква
53°45′45″ пн. ш. 26°28′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Налібакі
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Першае згадванне 2003
Будаўніцтва 20032006 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Налібакі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Храм асвячоны ў 2006 годзе. Ёсць прычтавы дом[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з цэглы.

Узняты на высокі цокаль храм скампанаваны з кубападобнай малітоўнай залы, 2-схільныя дахі якой у сяродкрыжжы завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, прытвора-званіцы (васьмярык на чацверыку) з шатровым верхам, паўкруглай апсіды. Уваход размешчаны асіметрычна з боку прытвора, вырашаны нізкай прыбудовай пад вальмавым дахам і аркатурным чляненнем арачнымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызамі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]