Налібакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Налібакі (Стаўбцоўскі раён))
Аграгарадок
Налібакі
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1447 г.
Насельніцтва
  • 515 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222683
Аўтамабільны код
5
Налібакі на карце Беларусі ±
Налібакі (Беларусь)
Налібакі
Налібакі (Мінская вобласць)
Налібакі

Налі́бакі[1] (трансліт.: Nalibaki, руск.: Налибоки) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Налібацкага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва найімаверней гідранімічнага паходжання. Праз Налібакі працякае нёманская рэчка Налібаўка (< *Наліба).

Звязаная з балцкім гідранімічным коранем Nal-, ад якога назва літоўскага возера Nalija, балота Nal-raistis, балцкай назвай з-пад Ноўгарада *Nolia / Nolė. Далей да індаеўрапейскага *(s)na- «цячы», пашыранага пашыральнікам -l-[2].

Корань Nal- пашыраны пашыральнікам -b-, які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[3].

З-пад Налібакаў таксама выцякае рака з балцкай назвай Лебяжода («Павольная плынь», ад каранёў leb- «гультаяваць», žad- «цурчэць; плысці»).

Згодна з іншай версіяй, тапонім «Налі́бакі»[4] ўтварыўся ад прозвішча «Малібог»[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўспамінаюцца ў 1447 годзе. Да 1485 года належалі Гедыгольдавічам, потым Кезгайлам і да 1554 года Завішам і Шэметам, з 1555 — Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Менскага павета Менскага ваяводства.

У XVI ст. сталі цэнтрам воласці. У 1636 годзе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл заснаваў тут касцёл, перабудаваны ў 1699 годзе.

Станам на 1727 год у мястэчку 62 двары. З 1720-х гадоў працавала Налібоцкая шкляная мануфактура, створаная на высокім для таго часу тэхнічным узроўні.

На 1757 год — 83 двары, карчма. Налібакі былі цэнтрам лавецтва (тэрытарыяльнай адзінкі ўладанняў Радзівілаў), якое ахоплівала значныя лясныя абшары на тэрыторыі Верхняга Панямоння[6].

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Налібакі ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1801 год у мястэчку 61 двор, касцёл, крама, бровар, карчма.

У 1830 годзе паблізу мястэчка заснавана рудня, у 1852 годзе металургічная вытворчасць складалася з Руднянскага і Клецішчанскага заводаў. У розны час вырабляліся чыгуначныя рэйкі, паласавое, шыннае, чатырохграннае і круглае жалеза. У 1852 годзе было 3 домны, пракатны стан, 5 паравых машын, 8 пудлінгавых печаў, 4 ліцейні. У 1854 годзе працавала 218 рабочых, выраблена 500 тыс. пудоў чыгуну, у 1858 годзе — 561 рабочы, выраблена 80 тыс. пудоў жалеза. Паводле аб’ёму прадукцыі Налібацкі металургічны камбінат у 1852—1857 гадах займаў 1-е месца на Беларусі і быў адным з буйных металургічных прадпрыемстваў Расійскай імперыі.

У другой палове XIX стагоддзя Налібакі перайшлі да Вітгенштэйнаў, з 1881 года — да Гагенлоэ. Паводле вынікаў перапісу (1897) 224 двары, касцёл, малітоўны дом, 2 школы, бальніца, валасны суд, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Налібакі ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года Налібакі ў складзе БССР, вёска, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета.

У гады Другой сусветнай вайны, 8 мая 1943 года савецкія партызаны забілі ў Налібаках 128 чалавек, у т.л. трох жанчын, некалькі падлеткаў і дзесяцігадовае дзіця[7][8]. Пазней забітых у Налібаках, называлі «контррэвалюцыйнымі элементамі — паліцаямі і шпіёнамі»[9]. У 2001 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці абвінаваціў некаторых удзельнікаў атрада братоў Бельскіх ў гэтай разні. Сын аднаго з братоў і некаторыя жывыя яшчэ партызаны Бельскіх сцвярджалі, што іх атрад не меў дачынення да гэтага, а тым днём быў за 100 км ад мястэчка[10].

Падчас карнай аперацыі «Герман» 8 жніўня 1943 года Налібакі спалены нямецкімі акупантамі, забіты ксяндзы Борадын і Бойка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1869 год — 165 чал.[11]; 1897 год — 1519 чал.
  • XX стагоддзе: 1901 год — 1789 чал.; 1921—515 чал.[12]; 1997 год — 743 чал.; 1998 год — 240 двароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Налібаках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Міхайлаўская царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Налібо́кі
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 223.
  3. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92.
  4. Валерый Шаблюк. Налібакі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 274.
  5. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 250.
  6. Крывашэеў Дз. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у XVI—XVIII стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 34
  7. Śledztwo w sprawie zbrodni popełnionych przez partyzantów radzieckich na żołnierzach Armii Krajowej i ludności cywilnej na terenie powiatów Stołpce i Wołożyn. Архівавана 21 кастрычніка 2010. // Instytut Pamięci Narodowej, 16.05.2006 (польск.)
  8. Prokurator Anna Gałkiewicz, Omówienie dotychczasowych ustaleń w śledztwach w sprawach o zbrodnie w Nalibokach i Koniuchach Архівавана 29 красавіка 2009. // Naszawitryna.pl, 14.05.2003 (польск.)
  9. Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 119.
  10. Кастусь Лашкевіч, TUT.BY, У Галівудзе думаюць, што герб Беларусі — «Пагоня» Архівавана 5 сакавіка 2011. (руск.)
  11. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  12. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]