Свята-Міхайлаўская царква (Сідаравічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
53°40′51″ пн. ш. 30°23′18,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Сідаравічы
Канфесія Праваслаўе
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Будаўніцтва 18611865 гады
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у цэнтры вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фрэскі ў царкве

Царква была пабудавана ў 1865 годзе, да рэвалюцыі адносілася да Быхаўскага павета. Храм быў зачынены ў 1929 годзе і ператвораны ў млын. На цяперашні момант закінуты[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана васьміграннай ратондай пад шатровым дахам, да якой дабудавана прамавугольная ў плане нізкая апсіда пад двухсхільным пакрыццём і прамавугольны прытвор. Грані аб'ёму маюць закамарнае арачнае рашэнне, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

  1. Ці пас сілах аднавіць культавы будынак XIX стагоддзя жыхарам аграгарадка Сідаравічы Магілёўскага раёна?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2019. Праверана 17 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]