Сідаравічы (Магілёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Сідаравічы
Post office in Sidaravičy 02.jpg
Паштовая станцыя 19 ст
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
554 чалавекі (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 22(2)
Паштовы індэкс
213119
Аўтамабільны код
6
Сідаравічы на карце Беларусі ±
Сідаравічы (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Сідаравічы (Магілёўскі раён)
Сідаравічы (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Сідаравічы (Магілёўскі раён)

Сі́даравічы[1] (трансліт.: Sidaravičy, руск.: Сидоровичи) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, каля аўтадарогі Магілёў — Гомель. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Сідаравіцкага сельсавета. Цэнтр калгаса. За 24 км на поўдзень ад Магілёва. У 2001 годзе налічвалася 554 жыхары, 215 двароў. У вёсцы 2 дрэваапрацоўчыя цэхі, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У часы ВКЛ вёска ўваходзіла ў склад Быхаўскага староства, была ўладаннем Сапегаў. У 1740 годзе сяляне вёскі аб'ядналіся з сялянамі навакольных вёсак, стварылі ўзброены атрад (200 чалавек) і выступілі супраць М. Сапегі. Узначалілі выступленне сялян В. Ярашэнка, Г. Бушня, М. Козел і В. Гетман. На падаўленне хваляванняў з Быхаўскага гарнізона 27 красавіка 1740 года пасланы ваенны аддзел на чале з намеснікам Д. Стахоўскім. Каля Сідаравічаў сяляне зрабілі засаду, атакавалі карнікаў і разбілі іх. У маі 1740 года выступленне было задушана, удзельнікі жорстка пакараныя.

У часы Расійскай імперыі ў складзе Быхаўскага павета. У 18611865 гадах у вёсцы была збудавана царква (зруйнаваная), прыкладна ў той самы час паштовая станцыя XIX стагоддзя. За савецкім часам — брацкая магіла савецкіх воінаў, помнікі савецкім воінам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]