Свята-Міхайлаўская царква (Хальч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Міхайлаўская царква
52°33′47″ пн. ш. 31°08′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Хальч
Канфесія БПЦ
Епархія Гомельская епархія
Дата пабудовы 1991 год
Map

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Хальч Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі на вул. Школьная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1991 годзе з дрэва.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Капліца

Вырашана прамавугольным зрубам, вальмавы дах якога завершаны па цэнтры і над фасадам 8-граннымі светлавымі барабанамі малітоўнай залы і званіцы. Іх шатры завершаны макаўкамі. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор пад 2-схільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].

Зноскі

  1. Міхайлаўская царква(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]