Свята-Пакроўская царква (Жабінка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свята-Пакроўская царква
Царква з боку апсіды

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Жабінка Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На вул. Камсамольскай. Пабудавана ў 1885 г. з дрэва.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем утрыраваных форм класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прытвора, бабінца, асноўнага зруба, пяцісценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. чатырохсхільны пакаты дах завершаны васьмігранным барабанам з гранёным паўсферычным купалам. Такі ж купал завяршае чацверыковую званіцу над бабінцам. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны стылізаванымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Арачныя аконныя праёмы акаймаваны руставанымі архівольтамі, фрыз вырашаны поясам гарадкоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]