Свята-Пакроўская царква (Іванава)
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°08′50″ пн. ш. 25°32′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Іванава |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1901 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000262 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Іванава, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю пач. XX стагоддзя.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм мае чатырохчасткавую падоўжана-восевую кампазіцыю: званіца, трапезная, асноўны аб'ём з бакавымі прыдзеламі, апсіда з рызніцамі. Двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, надбудаваная над шырокім 2-павярховым прытворам, і 8-гранны шатровы барабан над асноўным кубападобным аб'ёмам завершаны цыбулепадобнымі купалкамі. Макаўкамі завершаны двухсхільныя дахі ганка галоўнага ўвахода і прыдзелаў. Фасады прарэзаны адзінарнымі і падвойнымі арачнымі вокнамі з броўкамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і прамавугольнымі нішамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі з зубчастымі фрызамі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Абразы 17 — 18 ст.: «Троіца старазапаветная» і «Маці Божая Рымская» (прывезена з закрытай Свята-Ільінскай царквы в.Дастоева), «Архангел Міхаіл», «Маці Божая Адзігітрыя» (паходзіць з Успенскай царквы в. Снітава Іванаўскага раёна), «Маці Божая Чантахоўская», «Ражджаство Маці Божай», «Уваскрасенне», «Святыя Канстанцін і Алена»; абразы 19 ст.: «Маці Божая ўсіх смуткуючых радасць», «Святы Аляксандр Неўскі», «Цуд Георгія аб змеі».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 226.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Пакроўская царква (Іванава) на Вікісховішчы |
- Свята-Пакроўская царква (Іванава) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Іванава) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Іванава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Іванава) на сайце «Архіварта»