Перайсці да зместу

Свята-Пакроўская царква (Акцябр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°14′42″ пн. ш. 24°36′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Акцябр
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1937 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000407шыфр 113Г000407
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Акцябр (Кобрынскі раён) на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1937 г. з дрэва. Помнік народнага дойлідства.

Развітую і шматпланавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць асноўны цэнтрычна-крыжовы зруб, пяцігранная апсіда з партатыўнымі бакавымі рызніцамі, далучаны праз трапезную прытвор-званіца. Званіца вырашана высокім шатровым васьмерыком і разам з 8-гранным шатровым барабанам з макаўкай дамінуе ў сілуэце храма. Грані-прыдзелы асноўнага зруба і бабінца завершаны трохвугольнымі франтонамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, фланкіраванымі вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі.

У інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлага барабана, абапёртага праз складную сістэму ветразяў на сцены цэнтральнага квадратнага зруба. У яго прастору шырокімі 3-граннымі прасветамі раскрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная, апсіда, вылучаная драўляным 2-ярусным іканастасам.

Абраз «Тры свяціцелі» (18-19ст.), скульптура «Укрыжаванне» (18ст.), драўляны ківот (1887).