Перайсці да зместу

Свята-Пакроўская царква (Асінагарадок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы
55°09′37″ пн. ш. 27°22′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Асінагарадок
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар В. І. Струеў (перабудова)
Заснавальнік Ігнацій Любецкі
Дата пабудовы 1856 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000582шыфр 213Г000582
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм в. Асінагарадок (Пастаўскі раён). Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Пабудавана ў 1782 г. як шатровая, драўляная праваслаўная царква на сродкі ваяводы Жабы, які на той час валодаў Асінагарадком. Перабудавана ў 1856 г. з дрэва на сродкі ўласніка Асінагарадка князя Ігната Ануфрыевіча Друцкага-Любецкага (1809—1861) на месцы ранейшага храма: быў пастаўлена новы дах, сцены абабіты дошкамі, выведзены вялікі купал, падрамантаваны падмурак. У пачатку XX ст. храм перабудаваны архітэктарам Віктарам Іванавічам Струевым.

Царква мае кананічную аб'ёмна прасторавую кампазіцыю: прамавугольны зруб малітоўнай залы, бабінец, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шмат'ярусны дах над асноўным аб'ёмам завершаны высокай шатровай вежачкай.

Апсіда вылучана трох'ярусным драўляным разным іканастасам мяжы XIXXX стст. Абразы «Святы Мікалай» (пачатак 19 ст., чаканная шата 1811 г.). «Святы Аляксандр Неўскі» і «Георгій Перамоганосец» (сярэдзіна XIX ст.), напісаныя адным майстрам абразы XVIIIXIX стст. «Маці Божая з дзіцем» і «Апостал Пётр». Над уваходам — хоры.

Званіца

Побач з царквой пастаўлена вежа-званіца. Яе ніжні чатырохгранны пірамідальны ярус з бутавага каменю, верхні — драўляны, завершаны цыбулепадобным купалам з макаўкай.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.