Віктар Іванавіч Струеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Струеў
руск.: Виктор Иванович Струев
Дата нараджэння 4 красавіка 1864(1864-04-04)
Дата смерці 12 ліпеня 1924(1924-07-12) (60 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Іванавіч Стру́еў[1] (руск.: Виктор Иванович Струев; 4 красавіка 1864 — 12 ліпеня 1924) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Строганаўскае вучылішча  (руск.) і Вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства ў 1892 годзе ў Маскве[1].

З 1893 года працаваў у Мінску, у тым ліку ў 19091917 гадах Мінскім епархіяльным архітэктарам. З 1914 выкладчык малюнка ў Мінскім епархіяльным вучылішчы і інжынер будаўнічага аддзялення губернскага праўлення. З 1915 года — губернскі архітэктар  (руск.)[1]. З 1920 года архітэктар рэспубліканскага пададдзела Камітэта дзяржаўнага будаўніцтва. З 1921 года — дэкан архітэктурнага аддзялення Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума і адначасова архітэктар Камісарыята народнай асветы. З 1923 года — архітэктар Заходняй акругі, а з 1924 года — архітэктар горада Мінска[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Царква Аляксандра Неўскага
Будынак царкоўна-археалагічнага музея ў Мінску

У 1896—1898 гадах на тэрыторыі вайсковых могілак горада Мінска па праекце В. Струева была пабудавана Царква Аляксандра Неўскага. Гэта адзіны храм Мінска, які амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча. (Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000046шыфр 712Г000046)

У пачатку XX стагоддзя архітэктарам перабудавана Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Асінагарадок Пастаўскага раёна. (Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000582шыфр 213Г000582)

У 1905 годзе па праекце В. Струева пабудавана Свята-Троіцкая царква ў в. Белавуша Столінскага раёна[2]. (Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000670шыфр 113Г000670)

Па праекце архітэктара Струева ў 1907[3] годзе перад Васкрасенскім саборам у Барысаве на адной восі з ім узведзена цагляная званіца, створаная з цэглы ў стылі самога храма. У ліку іншых званіца сведчыць аб добрым веданні Струевым народнага дойлідства і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі[4].

Распрацаваў 5 тыпавых праектаў школьных будынкаў (1912). У 19091910 гадах выканаў праекты мураваных будынкаў школ для Турава, Ракава і Заслаўя (узорныя), вёсцы Даманавічы Салігорскага раёна, у 1912 — вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна[5].

У 1913 годзе архітэктар збудаваў (з архітэктарам Iванам Фаміным) будынак царкоўна-археалагічнага музея паводле загаду мінскага архірэя Мітрафана і па ініцыятыве Мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта[1]. (Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000175шыфр 713Г000175)

В. Струеў распрацаваў праект і каштарыс Праабражэнскай царквы ў вёсцы Язвінкі Лунінецкага раёна. (Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000471шыфр 113Г000471)

Паводле яго праектаў узведзены мураваныя цэрквы ў Лунінцы (1907), Любчы (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыгалічах Чашніцкага (1906) і Тарасава Мінскага (1908) раёнаў[5], храм прападобнага Сімяона Стоўпніка ў вёсцы Барок Слуцкага раёна[6].

Зноскі

  1. а б в г д БелЭн 2002.
  2. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. - Спб., 1864.
  3. Часам у якасці даты прыводзіцца 1913 год. Гл.: Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
  4. Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
  5. а б Струеў Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  6. Aрхітэктар: Струеў Віктар Іванавіч // Праект HRAM.BY (Праверана 4 чэрвеня 2023)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]