Свята-Пакроўская царква (Асіпаўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°23′06,88″ пн. ш. 26°34′54,7″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Асіпаўшчына
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Дата пабудовы 1819 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000407шыфр 113Г000407
Map

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Асіпаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1819[1] годзе на могілках, у 1990-я гг. абкладзена цэглай і павялічана.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана прамавугольным аб'ёмам з трохграннай алтарнай часткай, над якой двухсхільны дах з чатырохгранным шатровым барабанам па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Неатынкаваныя цагляныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Непадалёку пастаўлена чатырохгранная шатровая цагляная каплічка.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 805, арк 88.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]