Свята-Пакроўская царква (Доўск)
Выгляд
| Славутасць | |
| Свята-Пакроўская царква | |
|---|---|
| Свята-Пакроўская царква | |
| 53°09′28″ пн. ш. 30°27′45″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Доўск |
| Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
| Епархія | Гомельская епархія |
| Архітэктурны стыль | класіцызм і рэтраспектыўна-рускі стыль |
| Дата заснавання | 1864 |
| Будаўніцтва | 1860—1864 гады |
| Сайт | dovsk.cerkov.ru |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1860—1864 гадах з цэглы. 9 верасня 2007 года пацярпела ад пажару.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана ў формах архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны крыжападобны ў плане будынак завершаны купалам на васьмігранным барабане, рызаліты па гранях — невысокімі шчытамі. Праёмы акон і дзвярэй акаймаваны арачнымі архівольтамі. Да апсіды далучаны прамавугольны ў плане адміністрацыйны корпус.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
