Свята-Пакроўская царква (Манькавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Пакроўская царква
Храм Пакрова Прасьвятой Багародзіцы.jpg
Краіна Беларусь
Вёска Манькавічы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Манькавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў XIX ст. (да 1895) з бутавага каменю на месцы храма, які згадваецца ў 1654 годзе ў сувязі з ахвяраваннем царкве Апалоніяй Зяневіч зямель і сялян[1]. Богаслужэнні адноўлены ў 1990-я гг. Абнесена бутавай агароджай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Асноўны кубападобны аб’ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Да яго далучаны прытвор-званіца, завершаны вежай-званіцай (васьмярык на 2 чацверыках), і паўкруглая апсіда. Арачны ўваходны праём аформлены магутным перспектыўным парталам пад 2-гранным пакрыццём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор і апсіда, вылучаная драўляным іканастасам.

Зноскі

  1. Собрание древних актов и грамот городов Вильны, Ковна, Трок. Мн., 1848. С. XXXVIII — XXXIV. Акт № 126.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.