Свята-Успенская царква (Манькавічы)
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
55°02′31″ пн. ш. 26°53′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Манькавічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Манькавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў XIX ст. (да 1895) з бутавага каменю на месцы храма, які згадваецца ў 1654 годзе ў сувязі з ахвяраваннем царкве Апалоніяй Зяневіч зямель і сялян[1]. Богаслужэнні адноўлены ў 1990-я гг. Абнесена бутавай агароджай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Асноўны кубападобны аб’ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Да яго далучаны прытвор-званіца, завершаны вежай-званіцай (васьмярык на 2 чацверыках), і паўкруглая апсіда. Арачны ўваходны праём аформлены магутным перспектыўным парталам пад 2-гранным пакрыццём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор і апсіда, вылучаная драўляным іканастасам.
Зноскі
- ↑ Собрание древних актов и грамот городов Вильны, Ковна, Трок. Мн., 1848. С. XXXVIII — XXXIV. Акт № 126.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Манькавічы)
- Свята-Успенская царква (Манькавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)