Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Арэхава, 1792)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
|---|---|
| | |
| 51°38′36″ пн. ш. 23°57′18″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Арэхава |
| Дата заснавання | 1792 |
| Будаўніцтва | 1792 |
| Дата скасавання | 1943 |
| Стан | страчана |
Свята-Пакроўская царква — былы драўляны праваслаўны храм у вёсцы Арэхава Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Арэхаўская царква згадваецца ў дакументах за 1668 год. У 1792 годзе ў вёсцы быў пабудаваны драўляны, на каменным падмурку храм, плошчай 252 метры квадратныя. Царкве належала 217 дзесяцін зямлі. У 1873 годзе да храма прыбудавана званіца, а ў 1882 годзе будынак звонку быў абшыты дошкамі і афарбаваны алейнымі фарбамі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны настаяцель Свята-Параскева-Пятніцкай царквы айцец Андрэй Флячынскі таемна аказваў дапамогу партызанам. У верасні 1943 года нямецкія войскі спалілі Арэхава і царкву. Пасля гэтага айцец Андрэй знаходзіўся ў партызанскім атрадзе[1].
Зноскі
- ↑ Храму вёскі Арэхава — 20 гадоў (Маларыцкі раён)(недаступная спасылка)
