Перайсці да зместу

Маларыцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маларыцкі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Маларыта
Кіраўнік Раман Барысавіч Жук[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 56,59 %, руская 38,09 %
Размаўляюць дома: беларуская 28,11 %, руская 68,56 %[1]
Насельніцтва (2009)
25 780 чал.[1] (15-е месца)
Шчыльнасць 18,77 чал./км² (13-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,34 %,
украінцы — 7,18 %,
рускія — 3,75 %,
іншыя — 0,73 %[1]
Плошча 1 373,63[2]
(14-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
154 м[3]
Маларыцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маларыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маларыта.

Мяжуе з Брэсцкім, Жабінкаўскім і Кобрынскім раёнамі Брэсцкай вобласці і Украінай. Уключае 78 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльна падзелены на 8 сельсаветаў: Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі і Чарнянскі.

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Брэсцкага Палесся. Найвышэйшы пункт раёна — 189 м — за 4 км на паўднёвы захад ад Маларыты. З карысных выкапняў у раёне ёсць торф, мел, сілікатныя і будаўнічыя пяскі, гліна.

Сярэднямесячная тэмпература паветра ў студзені −4.4 °C, у ліпені 18,7 °C. Гадавая колькасць ападкаў 543 мм. Найбуйнейшая рака раёна — Рыта з прытокам Маларытай. Азёры: Арэхаўскае, Олтушскае, Малое. Створана Лукаўское вадасховішча, сетка меліярацыйных каналаў.

Лясістасць тэрыторыі 45 %. Пад балотамі 20 %. Большасць з іх асушана. У раёне створаны заказнікі: біялагічны рэспубліканскага значэння Лукава, батанічныя мясцовага значэння Гусакі і Багуслаўка.

Маларыцкі раён ўтвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Маларыта. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Збуражскі, Лукаўскі, Ляхавецкі, Макранскі, Масевіцкі, Олтушскі, Радзежскі, Хаціслаўскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Збуражскі, Ляхавецкі, Масевіцкі і Радзежскі сельсаветы[4]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Осаўскі і Чарнянскі сельсаветы скасаванага Дзівінскага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Маларыта, Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі сельсаветы перададзены ў склад Брэсцкага раёна, Осаўскі і Чарнянскі — у склад Кобрынскага раёна. 6 студзеня 1965 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Маларыта, Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі сельсаветы Брэсцкага раёна і Чарнянскі сельсавет Кобрынскага раёна. 23 снежня 1970 года Маларыта атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 20 кастрычніка 1995 года горад Маларыта і Маларыцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 2 сакавіка 1998 года ўтвораны Маларыцкі сельсавет, які 17 верасня 2013 года скасаваны[5].

Па тэрыторыі раёна праходзяць дзве аўтамагістралі рэспубліканскага значэння — мяжа Украіны (Олтуш) Р17 і Кобрын — мяжа Украіны (Макраны) М12 працягласцю 94,4 км. Паміж населенымі пунктамі раёна шырокая сетка дарог, агульнай працягласцю 454,8 км з іх з асфальта-бетонным пакрыццём 115,3 км, жвіровым пакрыццём 314 км, грунтавым 25,5 км.

Год Колькасць
1995 29 100
1996 29 800
2001 28 700
2002 28 426
2003 28 190
2004 27 920
2005 27 543
Год Колькасць
2006 27 171
2007 26 858
2008 26 505
2009 25 780 [6]
2009 26 239
2010 25 769 [7]
2011 25 435 [7]
Год Колькасць
2012 25 107 [7]
2013 24 840 [7]
2014 24 667 [7]
2015 24 450 [7]
2016 24 265 [7]
2017 24 184 [7]
2018 24 033 [8][7]
Год Колькасць
2019 23 911 [7]
2019 23 828
2020 23 801 [9][7]
2021 23 583 [10]
2022 23 261 [11]
2023 22 979 [12]
2024 22 614 [13]

Старшыні райвыканкама

[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя грамадзяне Маларыцкага раёна

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  6. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/bresckaja.htm
  7. а б в г д е ё ж з і к https://brest.belstat.gov.by/upload/2021/demogr/%D0%A7%D0%B8%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%BF%D0%BE%20%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BC%20(BrestReg)1.xlsx
  8. http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/a54/a54051206faadf3ed111c9fb79e4d8eb.pdf
  9. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  10. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  11. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  12. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  13. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  14. Кадравы дзень у Лукашэнкі. Новыя кіраўнікі ў раёнах і іншыя назначэнні // БелТА. 12 снежня 2022
  15. Ганаровыя грамадзяне Маларыцкага раёна
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Маларыцкі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.