Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
|---|---|
| | |
| 51°42′54,66″ пн. ш. 29°30′53,29″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Вербавічы |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Тураўская епархія |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Статус |
|
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў цэнтры вёскі ў XVIII стагоддзі з цэглы. Пасля Вялікай Айчынай вайны выкарыстоўвалася пад краязнаўчы музей.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры стылю барока. Крыжападобны ў плане будынак накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы (мелі ўваходныя дзверы, замураваны) і апсіда вырашаны пяціграннымі аб'ёмамі. Да бабінца прылягае больш нізкі драўляны прытвор пад аднасхільным дахам. Вуглы атынкаваных сцен (таўшчыня 0,8 м) умацаваны пілястрамі. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і апяразаны прафіляваным карнізам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы) на сайце «Архіварта»
- Партыко, О. Прикоснуться к Святыням Наровлянщины / О. Партыко // Прыпяцкая праўда. — 18 студзеня 2025. — №3. — С. 8.
