Перайсці да зместу

Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Свята-Петра-Паўлаўская царква
52°26′42,94″ пн. ш. 23°44′01,1″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гарадзішча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 18 ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000344шыфр 113Г000344
Глобус Беларусі globustut.by/gorodische_…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва як ўніяцкая.

Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм: 3-ярусная званіца, працяглая малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавой рызніцай. Васьмярык званіцы завершаны шатром з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны разнымі падзорамі.

Багародзіца з хорам анёлаў. Пачатак XVIII ст., МСБК НАН.

У малітоўную залу выступаюць хоры на 2 слупах. Шырокі карніз апаясвае ўсю прастору храму.

На карнізе, у XIX — 1-й палове XX ст., было каля 20 абразоў XVIII ст., напісаных на палатне. Восенню 1969 года абразы скрадзены невядомымі. Сярод скрадзеных абразоў — «Маці Божая», «Ісус Хрыстос», «Святыя Пётр і Павел», «Тайная вячэра», «Святая прарочыца Анна». Станам на пачатак 2025 года абразы не знойдзены.

Таксама згублены сляды меншага звана.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4