Свята-Петра-Паўлаўская царква (Жодзіна)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
54°05′34″ пн. ш. 28°20′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Жодзіна |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія |
Барысаўская епархія Жодзінскае благачынне |
Сайт | arhistratig.by |
Свята-Петра-Паўлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Маскоўскай, побач са Свята-Міхайлаўскай царквой[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтрычны крыжовы ў плане 2-павярховы будынак, накрыты паўвальмавымі дахамі і ўзняты на высокі бутавы цокальны паверх. На іх перакрыжаванні ўзведзены 4-гранны барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай на цыліндрычнай шыі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі арачнымі прасламі. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём, да якога вядзе лесвічны каскад[2].
Зноскі
- ↑ http://arhistratig.by/
- ↑ Свята-Петра-Паўлаўская царква Архівавана 31 снежня 2022. на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Жодзіна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)