Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча)
Праваслаўная царква | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
![]() Свята-Петра-Паўлаўская царква са званіцай | |
53°32′08,41″ пн. ш. 26°25′02,65″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Зарэчча |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская і Лідская |
Благачынне | Карэліцкае |
Дата пабудовы | 1858 год |
Стан | Дзейнічае |
![]() |
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Зарэчча Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1858 г. з драўлянага бруса, была прыпісана да Ярэміцкай Узнясенскай царквы. У 1889 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Кампактная прамавугольная ў плане пабудова з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах (у пачатку 20 ст. быў саламяным) пераходзіць у вальмавае пакрыццё з цыбулепадобнай галоўкай на барабане. Плоскасны галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам і вылучаны ў цэнтры прамавугольным уваходным праёмам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі малымі лучковымі аконнымі праёмамі.
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/%D0%97%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%87%D0%B0._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0-%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D1%81%D0%B0_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%D0%B9_%2803%29.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%87%D0%B0._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0-%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D1%81%D0%B0_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%D0%B9_%2803%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/%D0%97%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%87%D0%B0._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0-%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D1%81%D0%B0_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%D0%B9_%2804%29.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%87%D0%B0._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0-%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D1%81%D0%B0_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%D0%B9_%2804%29.jpg)
Перад царквой асіметрычна пастаўлена цэнтрычная двух'ярусная званіца, ашаляваная і завершаная шатром. Верхні ярус-звон — адкрытая чатырохслуповая тэраса са званамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)