Свята-Троіцкая царква (Падароск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
52°58′52″ пн. ш. 24°37′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Падароск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Ваўкавыскае
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Падароск Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Троіцкая царква ў Падароску (каля 1900)

Храм пабудаваны ў XVIII стагоддзі з цэглы як касцёл, прыстасаваны пад царкву ў 1867 годзе. Царква адкрыта ў 1988 — 1990 гадах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры барока. Вырашана прамавугольным у плане пад 2-схільным дахам аб’ёмам, да якога з фасада далучана 2-ярусная званіца, з тыльнага боку — паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Над шатром званіцы і алтарнай часткай узведзены цыбулепадобныя галоўкі. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]