Падароск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Падароск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
717 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208837056
Падароск на карце Беларусі ±
Падароск (Беларусь)
Падароск
Падароск (Гродзенская вобласць)
Падароск

Падаро́ск[1] (трансліт.: Padarosk, руск.: Подороск) — аграгарадок у Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета. Насельніцтва 717 чал. (2004).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Ваўкавыска, за 97 км ад Гродна[2]. Праз Падароск працякае рака Зэльвянка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Падароск датуецца 1522 годам, калі ў пераліку касцёлаў Віленскай дыяцэзіі згадваецца тутэйшы касцёл. У 1660 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў мястэчку Магдэбургскае права[3]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Клочкаў, Дольскіх, Сцыпіёнаў дэль Кампа, Грыбоўскіх, Чачотаў. У 1776 годзе тут збудавалі касцёл, у 1780 — грэка-каталіцкую царкву.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Падароск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерніГродзенская губерня. У 1854 годзе маёнтак набыў сын вядомага філосафа Фларыяна Бохвіца, Раман. У 18541856 гг. ён перабудаваў тутэйшы сядзібны дом у стылі позняга класіцызму. Пры сядзібе існаваў спіртзавод, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся фундамент) і інш. Станам на 1914 год у сяле было 78 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падароск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Падароск увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1 студзеня 2004 г. тут было 294 двары.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Падароску працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  3. Сямён Печанко. Сядзіба ў Падароску // «Наша Ніва», 13 лістапада 2008.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]