Свята-Уваскрасенская царква (Букча)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Уваскрасенская царква | |
---|---|
51°45′05,90″ пн. ш. 27°40′31,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Букча |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Тураўская |
Першае згадванне | 1745 |
Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўная царква ў Букчы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Букча, вул. Ленінская 73.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне аб царкве адносіцца да 1745 года. Вядома, што тут быў святаром Адам Маляевіч.
У 1816 быў зроблены рамонт. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1805 года. У 1840 на сродкі графа Маліеўскага царкву зноў адрамантавалі, а ў 1842 годзе пабудавалі новую званіцу. У 1869 годзе прыход як самастойны ліквідавалі і царкву прыпісалі да Тонежскага прыхода. У 1888 царкоўнай зямлі мелася 100 дзесяцін. У 1943 царкву разам з вёскай спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі.
Новая царква
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2000 у вёсцы пабудавана новая, драўляная царква.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 566