Тураўская і Мазырская епархія
Тураўская і Мазырская епархія | |
Беларуская праваслаўная царква | |
![]() Сабор у імя Архістратыга Міхаіла, г. Мазыр | |
Агульныя звесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Епархіяльны цэнтр |
![]() |
Заснавана | 1005 |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід (Філь) (з 7 чэрвеня 2012) |
Кафедральны храм | Сабор у імя Архістратыга Міхаіла (Мазыр) |
Другі кафедральны храм | Сабор Свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх (г. Тураў, Жыткавіцкі раён) |
Статыстыка | |
Благачынняў | 8 |
Сайт | turov.by |
Карта | |
![]() |
Тураўская і Мазырская епархія — епархія Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі. Заснавана каля 1005 года, адноўлена 18 кастрычніка 1992 года. Аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Акцябрскага, Брагінскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Тураўская епархія заснована ў 1005 годзе. З’яўляецца адной з найстарэйшых епархій на Беларусі. Аб першых часах хрысціянства на Беларусі дагэтуль сведчаць тураўскія каменныя крыжы, даўжынёю больш за 2 метры. Двое з тураўскіх епіскапаў былі прылічаны Праваслаўнай Царквою да ліку святых — св. Кірыла Тураўскі і св. Лаўрэнцій Тураўскі. Яшчэ адзін святы, якога дала Царкве тураўская зямля, — Святы Марцін. У жыцці ён быў звычайным ўладыкавым кухарам, але яму пашчасціла пабачыць з’яўленне Святых Барыса і Глеба.
У XII стагоддзя жонка Святаполка II Ізяславіча, Варвара заснавала ў Тураве першы на Беларусі жаночы Варварын манастыр.
У 1241 годзе кафедра была перанесена ў Пінск.
На 2005 год у епархii налічвалася 58 прыходаў, 47 святароў, 5 дыяканаў.
30 студзеня 2005 года была здзейснена хіратонія архімандрыта Стэфана ў епіскапа Тураўскага і Мазырскага.
5 лістапада 2009 года Свяцейшы Патрыярх Кірыл благаславіў будаўніцтва кафедральнага сабора ў горадзе Тураве.
Епіскапы[правіць | правіць зыходнік]
- ? Фама (згад. 1005, 1014)
- Сімяон (з 1072)
- Ігнацій
- Іякім І
- Георгій
- Кірыл І (1114—1120)
- Ігнацій (? — 1144)
- Іякім І (I) (1144—1146/1147)
- Іаан (1146)
- Георгій (згад. 1167—1169)
- Св. Кірыл II (1169—1181/1182)
- Лаўрэнцій (1182 — 29 студзеня 1194)
- 1194 — 1328: імёны не захаваліся
- далей Пінская епархія
- Пётр (Карпусюк) ліпеня 1992 — снежань 2004
- Стэфан (Нешчарэт) 30 студзеня 2005 — 7 чэрвеня 2012
- Леанід (Філь) 7 чэрвеня 2012 па цяперашні час
Благачынні[правіць | правіць зыходнік]
Манастыры[правіць | правіць зыходнік]
- Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мужчынскі манастыр у в. Юравічы.
- Хойніцкі ў гонар Пакрова Прасвятой Богародзіцы, жаночы манастыр у горадзе Хойнікі.
Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]
Кафедральны сабор у імя Архістратыга Міхаіла знаходзіцца ў горадзе Мазыры. На працягу 2010—2012 гг. у Тураве быў пабудаваны новы кафедральны сабор у імя святых Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тураўская праваслаўная епархія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 542.
- Пінска-Тураўская праваслаўная епархія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 434.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|