Свята-Успенская царква (Булькова)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
| |
52°07′24″ пн. ш. 23°56′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Булькова |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Будаўніцтва | 1896—1898 гады |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Булькова Жабінкаўскага раёна. Помнік сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1896—1898 гг. з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана трохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала, пяцігранная апсіда. У сілуэце дамінують шацёр з макаўкай над званіцай (васьмярык на чацверыку) і цыбулепадобная галоўка над узвышаным кубападобным цэнтральным аб'ёмам. Архітэктура дэкаратыўна насычаная: аркатурныя і зубчастыя фрызы, уразныя вуглавыя калонкі, какошнікі, броўкі арачных аконных праёмаў. Арачны ўваходны праём аформлены пластычным парталам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Успенская царква (Булькова) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Булькова) на сайце Глобус Беларусі (руск.)