Святлана Віктараўна Ходчанкава
| Святлана Віктараўна Ходчанкава | |
|---|---|
| руск.: Светлана Викторовна Ходченкова | |
| Святлана Ходчанкава на прэм'еры фільма «Мы з будучыні 2» у кінатэатры «Кастрычнік» | |
| Імя пры нараджэнні | Святлана Віктараўна Ходчанкава |
| Дата нараджэння | 21 студзеня 1983 (43 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Vladimir Yaglych[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса, мадэль, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
| Кар’ера | 2003 — н. ч. |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 1300303 |
Святла́на Віктараўна Хо́дчанкава, у шлюбе Яглыч (нар. 21 студзеня 1983, Масква, СССР) — расійская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 21 студзеня 1983 года ў Маскве. Доўгі час жыла з маці ў Жалезнадарожным. У 16 гадоў нядоўга працавала ў мадэльным агенцтве.
Дэбют у кіно — у фільме Станіслава Гаварухіна «Блаславіце жанчыну» (2003). За гэты фільм была намінавана на кінапрэмію «Ніка» за лепшую жаночую ролю. Працягнула кар’еру роллю празорлівай Касандры ў гістарычным тэлесерыяле «Талісман кахання» (2005).
У 2005 годзе скончыла Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна, курс М. Барысава.
У 2008 годзе знялася ў тэлесерыяле «Унiвер».
У 2011 годзе адбыўся галівудскі дэбют актрысы[1] — карціну «Шпіён, выйдзі прэч!»[2] Святлана прадставіла разам з амерыканскімі калегамі на Венецыянскім кінафестывалі.
У 2013 годзе знялася ў тэлесерыяле «СашаТаня».
Член партыі «Адзіная Расія»[3]. Член Саюза кінематаграфістаў Расіі.
Зноскі
- ↑ Светлана Ходченкова в рубрике «Портреты» — Журнал «Собака.ru» — архивировано от 19.03.2013
- ↑ Светлана Ходченкова: "В России плейбой – это комплимент, а не компромат". marieclaire.ru (18 октября).
- ↑ Светлана Ходченкова: «Вторая Юлия Тимошенко из меня не выйдет» // Фонтанка.ру 27.02.2010