Святлана Мікалаеўна Кручкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Мікалаеўна Кручкова
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1950(1950-06-22)[1] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Юрый Абрамавіч Векслер[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Дружбы медаль Пушкіна
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР

Q4377008? (2009)

Ніка[d]

Icarus[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святла́на Мікалаеўна Кручкова (руск.: Светла́на Никола́евна Крючко́ва; нар. 22 чэрвеня 1950, Кішынёў, Малдаўская ССР) — расійская актрыса тэатра, кіно, агучванню і дубляжу; народная артыстка РСФСР (1991), лаўрэат прэміі «Ніка» (1990, 2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Святлана Кручкова нарадзілася 22 чэрвеня 1950 года ў Кішынёве ў сям’і вайскоўца. Бацька быў родам з вёскі Эрштэрмай Стрэшынскага раёна, цяпер вёска Адраджэнне Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, у гады вайны маёр СМЕРШ.

Да паступлення ў Школу-студыю МХАТ (1969) працавала ў розных месцах. У 1967 годзе працавала аператарам вылічальнага цэнтра пры ЦСУ Малдаўскай ССР. У 1968 — слесар-зборшчык на заводзе імя Ліхачова. У 1969 годзе — старшы прэпаратар у Кішынёўскім сельскагаспадарчым інстытуце. З 1967 года паступала ў тэатральныя ВНУ Масквы, не ўдалося прайсці ў Шчэпкінскае і Шчукінскае вучылішчы, ГІТІС. У 1969 годзе з трэцяга разу паступіла ў Школу-студыю МХАТ на курс прафесара В. П. Маркава, дзе яе педагогамі былі Я. Марэс, В. Багамолаў, Я. Радамысленскі.

У 1973 годзе скончыла Школу-студыю МХАТ і стала актрысай Маскоўскага Мастацкага тэатра. Спачатку Святлану Кручкову выкарыстоўвалі ў амплуа фатальнай жанчыны. Высокая, станістая, з валявым тварам і капой залаціста-рудых валасоў, яна ўвасабляла на студэнцкай сцэне вобразы жанчын валявых, гарачых, моцных. Нягледзячы на гэта, ужо ў МХАТе актрыса сыграла чыстую да святасці Александрыну Ганчарову ў п’есе «Аляксандр Пушкін» («Апошнія дні») Міхаіла Булгакава. У той жа час на тэлебачанні Кручкова з’явілася ў ролі наіўнай і сентыментальнай Нэлі Ляднёвай у тэлефільме «Вялікі перапынак».

У канцы першага курса яна выйшла замуж за акцёра і паэта Міхаіла Старадуба, але па патрабаванні бацькі пакінула сабе сваё прозвішча. У 1975 годзе выйшла замуж за Юрыя Векслера і пераехала ў Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург), дзе пражывае да гэтага часу. З кастрычніка 1975 года — актрыса Вялікага драматычнага тэатра.

Здымалася ў кіначасопісе «Ералаш».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 ліпеня 2016.