Святое возера (возера, Чашніцкі раён)
Выгляд
| Святое возера | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,6 км |
| Шырыня | 0,25 км |
| Плошча | 0,12 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,45 км |
| Басейн | |
| Упадаюць | ручай |
| Выцякаюць | ручай |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Свято́е во́зера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, каля вёскі Слабодка.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны на поўдні і паўднёвым захадзе спадзістыя вышынёй да 6—10, астатнія схілы стромкія вышынёй да 20—25 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Каля паўднёва-ўсходняга берага возера забалочаная пойма шырынёй да 50 м.
Ручаём Святое злучана з Лукомскім возерам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 36, 56. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
