Лукомскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Лукомскае возера)
Jump to navigation Jump to search
Лукомскае
Лукомальскае возера
Lake Lukomlskaye.jpg
Каардынаты: Каардынаты: невядомы фармат аргументу
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 164,5 м
Даўжыня 10,4 км
Шырыня 6,5 км
Плошча 36,42 км²
Аб'ём 0,243 км³
Даўжыня берагавой лініі 36,4 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Салёнасць 0,195—0,250 ‰
Плошча вадазбору 179 км²
Упадаюць рака Цытранка, ручаі
Лукомскае (Беларусь)
Лукомскае
Лукомскае
Лукомскае (Віцебская вобласць)
Лукомскае
Лукомскае
Commons-logo.svg Лукомскае на Вікісховішчы

Лукомскае возера знаходзіцца ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Улы.

Плошча паверхні 36,7 км², даўжыня 35 км, найбольшая глыбіня – 11,5 м, сярэдняя – 6,6 м.

Назва ад старажытнага слова "лука", што значыць выгін, круты паварот ракі, нізкі ці лясісты мыс.

Возера ледавіковага паходжання, запруднага тыпу. Катлавіна выцягнута мерыдыяльна. Даўжыня берагавой лініі 36 км. Берагі малапарэзаныя, пераважна спадзістыя, зараслі травой, хмызняком, лесам.

Дно зніжаецца да сярэдзіны, на поўначы і на паўднёва-ўсходнім напрамку знаходзяцца водмелі і астравы, якіх 5 (агульнай плошчай 0,7 км.). Літараль складзена з пясчана-ілістых, радзей з тарфяністых адкладаў. Прафундаль азёрнай чашы выслана аліўкавымі крэменязёмістымі сапрапелямі. Ваганні ўзроўню вады за год складаюць 0,44 м, найбольшыя ў 1956 г. даходзілі да 0,79 м.

Ледастаў пачынаецца ў снежні, заканчваецца ў сярэдзіне красавіка. Сярэднямесячная тэмпература вады на паверхні ў ліпені—жніўні складае ад 17,6 да 22,7 °C. Вада насычана кіслародам.
У паўночнай частцы возера 5 астравоў агульнай плошчай каля 0,7 га (Прачыста, Рыбны, Бяздзедава, Высокі).

Возера праточнае: у яго ўпадае рака Цытранка і ручаі (у тым ліку, з возера Святое), сцёк вады праз раку Лукомку. Вадазбор узгорысты, на поўдні — плоская забалочаная нізіна.

Возера багатае рыбай. Водзяцца лешч, плотка, акунь, гусцяра, шчупак, верхаводка, сіг, сом, язь, лінь, мянтуз, карась.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н.А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994.
  • Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л.В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 364—365. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Іваноў, М. Ля Лукамор'я / М. Іваноў // Беларусь. — 1984. — № 12. — С. 30—31.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 36, 41, 56. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]