Святы Антоній Падуанскі (абраз, 1738)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святы Антоній Падуанскі. 1738
Матэрыял палатно, алей
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск

Святы Антоній Падуанскі — абраз, які датуецца 1738 годам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-3703, Ж-347)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Надпіс на ім быў змешчаны часткова на палатне (верхні радок), а часткова (ніжні радок) на раме. Пры рэстаўрацыі рама была дэманціравана, а таму тэкст з датай «Anno Domini 1738» не захаваўся. На палатне застаўся надпіс, які толькі ўказвае на змест выявы «ST. ANTONIVS PADVA»[1].

У зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі маецца іканаграфічны аналаг з царквы в. Мірацічы, напісаны ў той жа перыяд — у 1744 г. Абодва абразы, відавочна, выконваліся паводле агульнай першакрыніцы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]