Перайсці да зместу

Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галіна Флікоп-Світа)
Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа
Дата нараджэння 13 лістапада 1984(1984-11-13) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (2014)
Альма-матар

Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа (нар. 13 лістапада 1984, Ліда) — беларуская гісторык мастацтва. Спецыялістка па іканаграфіі ўніяцкіх храмаў Беларусі XVII—XIX стагоддзяў. Кандыдат мастацтвазнаўства (2014)[1]. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2][3].

Скончыла ў 2007 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «мастак народных рамёстваў». З 2007 па 2009 гады працавала дырэктарам Лылойцінскага цэнтральнага дома культуры Смаргонскага раёна[1].

У 2009 годзе скончыла магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, у 2010 годзе скончыла магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі[1].

У 2012—2018 гадах старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь[1].

У 2013 годзе скончыла аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2014 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мастацкія і іканаграфічныя асаблівасці іканапісу грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай паловы XIX ст.». З 2013 года навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе рэлігійнае мастацтва, іканаграфію ўніяцкіх храмаў Беларусі XVII—XIX стагоддзяў. Аўтарка больш як 50 навуковых публікацый.

У шлюбе з Іванам Світам. Выхоўвае дачку Апалінарыю.

  • Флікоп-Світа Г. А. Беларускі іканапіс XVI — першай паловы XX ст. [Выяўленчы матэрыял] : альбом / навуковы рэдактар Б. А. Лазука ; фота М. П. Мельнікава. — Мн.: Беларуская навука, 2019. — 365 с. — ISBN 978-985-08-2437-0.
  • Флікоп-Світа Г. А. Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай трэці XIX ст.: з электронным дадаткам. — Мн.: Беларуская навука, 2021. — 343 с. — ISBN 978-985-08-2781-4.

Абраныя артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Марозаў 2022.
  2. Даследчыца з Акадэміі навук пачала знаёміць у сеціве са старажытнымі беларускімі абразамі. Першы – Маці Божай Снежнай. katolik.life (7 сакавіка 2023). Праверана 20 снежня 2023.
  3. Флікоп-Світа Г. А. Бабіцкія іканапісцы другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. Гаўрыла і Уладзімір Гераковы: род, сям’я, дзейнасць // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў : часопіс. — Мн.: НГАБ, 2023. — В. 21. — С. 275. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2020.