Святы Піран
Выгляд
| Святы Піран | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | невядома |
| Месца нараджэння | |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| У ліку | цудатворац і каталіцкі святы |
| Дзень памяці | 5 сакавіка |
| Заступнік | здабытчыкі волава, Корнуал |
Святы Піран (лац.: Sanctus Piranus, корнск.: Peran; памёр каля 480) — корнскі абат, імаверна, ірландскага паходжання. Лічыцца апякунам здабытчыкаў волава, а таксама адным са святых патронаў Корнуала.
Ягоны дзень памяці 5 сакавіка святкуецца як дзень Корнуала, а корнскі чорны сцяг з белым крыжам назваюць «сцягам святога Пірана».