Свяшчэнная кніга ваўкалака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свяшчэнная кніга ваўкалака
руск.: Священная книга оборотня
Жанр раман
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 2004

«Свяшчэнная кніга ваўкалака» (руск.: «Священная книга оборотня») — шосты раман рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаваны ў 2004 годзе.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

У рамане распавядаецца пра каханне старажытнай лісы-пярэваратня па імені А Хулі (рускі лаянкавы выраз, папулярны ў 1970-я гады, сэнс якога «а што …», «а што яму за гэта будзе…», «а што вы хацелі…», які па-кітайску азначае «ліса А» (кіт.: 狐狸, хутчэй кіт.: 阿狐狸 «лісічка-сястрычка», дзе кіт.: — прэфікс імёнаў назоўнікаў, якія абазначаюць розныя катэгорыі роднасных адносін і надае гэтым назоўнікам ласкальную форму) і маладога ваўкалака, генерал-лейтэнанта ФСБ, пра іх няпростыя узаемаадносіны, пошук жыццёвага шляху ўсіх жывых істот, ролю кахання ў імкненні да дасягнення найвышэйшай кропкі духоўнасці.

Асноўныя персанажы[правіць | правіць зыходнік]

  • А Хулі — ліса-пярэварацень.
  • Аляксандр Шэры — ваўкалак, генерал-лейтэнант ФСБ.
  • Міхалыч — палкоўнік ФСБ, намеснік А. Шэрага.
  • Павел Іванавіч — кансультант ФСБ.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У апошняй трэці рамана з Аляксандрам адбываецца трансфармацыя, з-за якой яго звярынае аблічча мяняецца. Пазней ён ўсведамляе, што стаў міфічным сабакам, згаданым у рамане В. Пялевіна «Generation «П»», і прызнаецца, што наведваў Вавілена Татарскага — героя рамана Generation «П» — і істотна сапсаваў яго кар’еру вярхоўнага халдэя.
  • Гісторыя Аляксандра апісана ў аповядзе Пялевіна «Праблема ваўкалака ў сярэдняй паласе», у тэксце рамана ёсць згадка пра палкоўніка Лебядзенку, чыя гісторыя апісана ў аповядзе. Палкоўнік Лебядзенка (Лябёдкін) таксама дзейнічае ў рамане В. Пялевіна «Лічбы».
  • Гісторыя Аляксандра таксама апісана ў аповядзе Пялевіна «Прынц Дзяржплана». Саша Лапін працуе ў Дзяржснабе, а таксама гуляе ў гульню «Прынц Персіі». Адсылка да «Праблемы ваўкалака ў сярэдняй паласе» ёсць у главе «Autoexec.bat — level 4»: «І гэта ж самае цікавае: з аднаго боку, жыць усё бессэнсоўней і горш, а з другога — абсалютна нічога ў жыцці не мяняецца. На што ж я спадзяюся? І чаму кожную раніцу ўстаю і кудысьці іду? Я ж дрэнны інжынер, вельмі дрэнны. Мне ўсё гэта папросту нецікава. І ваўкалак я дрэнны, і хутка мяне возьмуць і выпруць, і будуць цалкам мець рацыю…».
  • У 2004 годзе разам з першым выданнем рамана быў выпушчаны музычны кампакт-дыск з кампазіцыямі Мэнталін (кітайская песня); Herminia — Filosofia; Добрая ноч (альбом «Жыццёвае мора», 2002); Shocking Blue — I’ll Follow the Sun; Santocas — Valodia; Sally Yeh — Lai Ming Bat Yiu Loi (песня з фільма «Кітайская гісторыя пра зданяў»); Leslie Cheung (песня з фільма «Кітайская гісторыя пра зданяў»); Carlos Puebla — Un nombre; «Rừng xưa đã khép» (песня з фільма «Вертыкальны прамень сонца»); Choir of All Saints, Honiara — Jisas Yu Holem Blong Mi; Nat King Cole — Quizas, Quizas, Quizas.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 — Виктор Пелевин. Священная книга оборотня. — М.: Эксмо, 2004. — 384 с. — ISBN 5-699-08445-2.
  • 2004 — Виктор Пелевин. Священная книга оборотня (+ CD). — М.: Эксмо, 2004. — 384 с. — ISBN 5-699-12256-7.
  • 2006 — Виктор Пелевин. Священная книга оборотня (аудиокнига MP3). — М.: Аудиокнига, 2006. — (Современная проза).
  • 2007 — Виктор Пелевин. Священная книга оборотня. — М.: Эксмо, 2007. — 384 с. — ISBN 978-5-699-16962-7, 5-699-16962-8.
  • 2007 — Виктор Пелевин. Священная книга оборотня. — М.: Эксмо, 2007. — 384 с. — ISBN 978-5-699-22691-7.
  • 2009 — Виктор Пелевин. Священная книга оборотня. — М.: Эксмо, 2009. — 416 с. — ISBN 978-5-699-32563-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Морева Ю. С. Использование и трансформация дальневосточного мифологического сюжета о женщине-лисице у Д. Гарнетта и В. Пелевина // Бестиарий в словесности и изобразительном искусстве: Сб. статей / Науч. ред. О. Л. Довгий, сост. А. Л. Львова. — М.: Intrada, 2012. — С. 160—170. — 183 с. — ISBN 978-5-8125-1750-2.
  • Галина Юзефович. Удивительные приключения рыбы-лоцмана: 150 000 слов о литературе. — М.: АСТ, 2016. — С. 20—24. — ISBN 978-5-17-099672-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]