Свіслацкі тэатр Тышкевіча
Свіслацкі тэатр Тышкевіча | |
---|---|
Заснаваны | да 1788 |
Будынак тэатра | |
Будынак | г. Свіслач |
Сві́слацкі тэатр Тышке́віча — прыватнаўласніцкі тэатр у 18 — 19 стагоддзях у г. Свіслач.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэатр быў створаны да 1788 года графам В.Тышкевічам як аматарскі. У паказах, якія адбываліся ў суправаджэнні прыгоннай капэлы, удзельнічалі вучні гімназіі, жыхары мястэчка, прыцягваліся сяляне. Вядома, што ў 1788 годзе кіраўніком капэлы і «прыдворным кампаністам» быў італьянскі кампазітар К. Чыпрыяна. Музыкальны рэпертуар складаўся з твораў кампазітараў Дж. Паізіела, І. С. Баха, Л. Бакерыні і інш. Выступалі таксама «вольныя» драматычныя, оперныя і балетныя трупы Я.Шыманскага (1803), М.Кажынскага (1817—1819), якія Тышкевіч браў на сваё ўтрыманне.
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Будынак тэатра пастаўлены ў пачатку 19 стагоддзя ў Свіслацкім парку. Уяўляў сабой 1-павярховае П-падобнае ў плане драўлянае збудаванне пад гонтавым дахам. Падзяляўся перагародкай на дзве роўныя сіметрычныя часткі (тэатральную і балетную). Тэатральная частка складалася з вялікай тэатральнай залы і блока з 4 артыстычных прыбіральняў. Балетную частку ўтваралі 2 роўныя па памерах танцываяльныя залы з антыкамерай, злучанай з агульнай для ўсяго будынка прыхожай, за якой размяшчалася кухня.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свіслацкі тэатр Тышкевіча // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.