Сева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сева — у міфалогіі старажытнага насельніцтва Беларусі, меркавана, багіня цнатлівасці. У болей познія часы існаваў звычай перад вяселлем святкаваць апошні дзень дзявоцтва дзяўчыны. Верагодна, першапачаткова свята было прысвечана багіні Севе, апякунства якой дзяўчына губляла разам з цнатлівасцю. Імя Сева, відавочна, звязана з лат.: sieva («жонка»). Далейшыя этымалагічныя сувязі адсылаюць да асновы *k’ei са значэннем, апрача іншых, «сяброўскі, мілы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]