Перайсці да зместу

Севярына Вучкавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Севярына Вучкавіч
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 красавіка 1972(1972-04-21)[1] (52 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты фартэпіяна і вакал[d]
Жанры поп-музыка, поп-фолк[d], турба-фолк[d] і adult contemporary music[d]
severina.com (харв.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Севярына Вучкавіч (харв.: Severina Vučković; нар. 21 красавіка 1972, Спліт, Пар Харватыя, СФРЮ) — харвацкая спявачка і актрыса, прадстаўнік Харватыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2006.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе Севярына пазнаёмілася з сербскім бізнэсмэнам Міланам Паповічам на святкаванні яго дня нараджэння, куды яна была запрошаная выступаць. Неўзабаве яны пачалі сустракацца, а ў жніўні 2011 года спявачка абвясціла пра сваю цяжарнасць. Адносіны харвацкай спявачкі і сербскага бізнэсмэна выклікалі вялікую цікавасць СМІ ў Харватыі і іншых краінах былой Югаславіі. У лютым 2012 года ў пары нарадзіўся сын Аляксандр. Хлопчык быў ахрышчаны ў каталіцкай царкве ў Рыеке. Са слоў Севярыны, яна б хацела, каб яе сын прайшоў абрад хрышчэння як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай царкве, але гэта немагчыма, бо абедзве царквы разглядаюць сакрамэнт хросту як прыналежнасць да той ці іншай рэлігіі. На працягу гэтага часу Севярына жыла на тры гарады — Бялград, Вршац і Заграб. У кастрычніку 2012 года спявачка паведаміла, што рассталася з Паповічам і вярнулася ў Заграб. Праз некалькі месяцаў пара сышлася і ў жніўні 2013 года канчаткова расталася. У кастрычніку 2015 году Севярына выйшла замуж за сербскага футбаліста Ігара Коіча, які маладзейшы за яе на 15 гадоў.

У 2004 годзе спявачка апынулася ўцягнутай у скандал пасля таго, як у Інтэрнэце з’явілася відэа, на якім быў палавой акт паміж спявачкай і бізнэсмэнам Міланам Лучычам. Скандал быў звязаны з тым, што Лучыч на момант здымкі быў жанаты, а спявачка да гэтага пазіцыянавала сябе як верніца каталічка і асуджала пазашлюбныя палавыя зносіны[2]. Вучычковіч паспрабавала судзіць сайт, на якім была выкладзеная стужка, сцвярджаючы, што запіс уяўляе сабой яе інтэлектуальную ўласнасць[3][4], але справа была спынена ў ліпені 2004 года[5].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе выйшаў Славенскі фільм «Пеўневы сняданак» (славенск.: Petelinji zajtrk), у якім Севярына сыграла саму сябе, то бок вядомую спявачку. Па сюжэце фільма яе персона адыграла важную ролю ў фінальнай развязцы.

  • Severina (Album) — 1989
  • Dalmatinka — 1993
  • Trava zelena — 1995
  • Moja stvar — 1996
  • Djevojka sa sela — 1998
  • Paloma nera — Live album — 1999
  • Ja samo pjevam — 1999
  • Pogled ispod obrva — 2001
  • 18 velikih hitova — 2002
  • Virujen u te — Najbolje uživo — 2002
  • Virujen u te — DVD — 2003
  • Severgreen — 2004
  • Moja štikla — 2006
  • Zdravo Marijo — 2008
  • Dobrodošao u klub (2012)

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. Croatian pop icon red-faced over sex romp (англ.). IOL (2 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2013. Праверана 18 верасня 2010.
  3. Pop Star Asks Court To Show Her Porn Movie. The Independent, October 30, 2004
  4. Croatian star wants sex movie shown in court (англ.). IOL (29 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2013. Праверана 18 верасня 2010.
  5. Odbačena Severinina kaznena prijava (харв.). Sarajevo-X.com (1 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2013. Праверана 13 верасня 2011.