Сеніцкая вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сенніцкая вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска побач са старым аэрапортам.

Славутасці вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадская гінекалагічная бальніца (д.53[1])

Аварыя ПС-7 ў раёне вуліцы ў 1941 г[правіць | правіць зыходнік]

21 мая 1941 года раніцай на самалёце ПС-7 выконваў трэніровачны палёт начальнік Беларускай авіягрупы Грамадзянскага паветранага флоту Махін. У час другога самастойнага палёту праз недакладны разлік ён рашыў ісці на другі круг. На вышыні каля 50 м пілот дадаў абароты матораў і пачаў нармальна ісці на другі круг. Праляцеўшы каля 300 м, самалёт пачаў рыскаць налева і направа з вялікім кабрыраваннем і быў энергічна адціснуты са стратай 15-20 м вышыні. Потым самалёт рэзка пачаў заварочвацца налева, але быў таксама рэзка выведзены з гэтага становішча і пайшоў уверх з вялікім вуглом. Пры гэтым наступіла страта хуткасці, самалёт зваліўся на левае крыло, перайшоў на нос і стукнуўся вобземлю на раллі ў раёне вул. Сеніцкай недалёк ад аэрапорта. Махін атрымаў цяжкія раненні і памёр праз 7 гадзін.

Асноўнай прычынай катастрофы лічыцца памылка ў тэхніцы пілатавання начальніка Беларускай авіягрупы ГВФ Махіна, які не лятаў раней на двухматорных самалётах і быў няпэўным, ідучы на другі круг. Ён пачаў прыводзіць стабілізатар у адмоўнае становішча замест станоўчага, што прывяло да немагчымасці прадухіліць страту хуткасці. Ускоснай прычынай стала неналежная падрыхтоўка трэніровачнага палёту[2].

Зноскі

  1. адпаведна сайту ato.by, на афіцыйным сайце бальніцы Архівавана 22 верасня 2020. адрас пазначаны па вул. Маякоўскага, 22/2
  2. Катастрофа ПС-7 Белорусской авиагруппы ГВФ в Минске // Аirdisaster.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]