Вуліца Караткевіча (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Караткевіча Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Назва ў гонар | Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч |
| Паштовы індэкс | 220039[1] |
Вуліца Караткевіча — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар Дзмітрыя Андрэевіча Караткевіча (1904—1943), члена Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б, кіраўніка разведвальнай работы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Дом 4: аб’ект з комплексу будынкаў першага аэравакзала ў Мінску (1920—1930)
- Дом 8: месца, дзе ў 1946—1948 гадах жыў Васіль Сцяпанавіч Паўзуноў, заслужаны пілот СССР і Герой Сацыялістычнай працы, які кіраваў палётамі ў суседнім аэрапорце[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://belpost.by/Uznatpochtovyykod28indek?search=220039
- ↑ Вуліцы Мінска, назвы якіх звязаны не з тым, што многія думаюць // Блог Андрэя Берастоўскага
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Караткевіча (Мінск)- Вуліца Караткевіча на здымках 2024 г.