Мінск-1 (аэрапорт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аэрапорт Мінск-1)
Jump to navigation Jump to search
Мінск-1
Kastryčnicki Raion, Minsk, Belarus - panoramio (6).jpg
ІАТА: MHPІКАА: UMMM
Інфармацыя
Тып грамадзянскі
Размяшчэнне Мінск
Вышыня НУМ 228
Узлётна-пасадачныя пасы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
12/30 2 000

«Мінск-1» — аэрапорт у паўднёвай частцы Мінску. Знаходзіцца за 4 км ад гістарычнага цэнтру гораду.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт у Мінску быў урачыста адкрыты 7 лістапада 1933 года. У гэты ж дзень з яго выляцеў у Маскву першы самалёт К-5. Увесну 1934 года тут прызямліліся тры самалёты По-2, што належалі Смаленскаму авіяпадраздзяленню спецыяльнага прыстасавання Маскоўскага ўпраўлення грамадзянскага паветранага флоту. Затым яны былі прыпісаны да гэтага аэрапорту, што дало пачатак развіццю грамадзянскай авіяцыі ў Беларусі. У 1935 годзе былі адкрытыя першыя рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і сямнаццаццю раённымі цэнтрамі Беларусі, а ў 1936 годзе — першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Мінскам і Масквой.

Аэрапорт атрымаў міжнародны статус у 1955 годзе і ўжо ў 1970-х абслугоўваў больш за мільён пасажыраў у год.

Ёсць адна ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 2000 м і шырынёй 60 м, якая можа абслугоўваць паветраныя судны максімальнай узлётнай масы да 63 т.

Аэрапорт мог прымаць наступныя тыпы самалётаў: Ту-134, Ан-12, Ан-24, Ан-26, Ан-72, Ан-74, Як-40, Як-42, — а таксама ўсе тыпы верталётаў.

23 снежня 2015 года аэрапорт быў закрыты для камерцыйных палётаў, праз яго перасталі вазіць грузы і пасажыраў. Фактычна ён стаў аэрадромам, адкрытым толькі для самалётаў, якія прылятаюць на Мінскі авіярамонтны завод. Да канца 2018 года плануецца поўнасцю перанесці авіярамонтны завод на тэрыторыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Аэрапорт «Мінск-1» будзе працаваць да 1 студзеня 2019 года.

Частка тэрыторыі аддана пад камерцыйную забудову. Чыноўнікі абяцаюць пакінуць некранутым будынак аэрапорта, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю[1].

Зноскі