Вуліца Авакяна (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Авакяна Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Кастрычніцкі |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Назва ў гонар | Казароса Авакяна |
Вуліца Авакяна — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар Казароса Аветысавіча Авакяна (1918—1945), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза. Да 1976 г. мела назву Лібаўская[1].
Ідзе ад вуліцы Аэрадромнай да вуліцы Варанянскага.
Вуліца спалучае нестандартную шматпавярховую архітэктуру ў раёне скрыжавання вуліц Варанянскага і Быхаўскай, сядзібную забудову па няцотным баку і 5-павярховую жылую забудову па цотным баку.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]- дом 32 — пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска;
- дом 61 — дом, дзе жыў Казімір Шабан, лётчык, Герой Савецкага саюза
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Авакяна (Мінск)- Вуліца Авакяна на map.by Архівавана 18 лістапада 2010.
- Вуліца Авакяна на фотаграфіях 2023—2024 гг.
- Архітэктура вуліцы Авакяна ў базе Рhotobuildings