Серапіён Уладзімірскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Серапіён Уладзімірскі
Асабістыя звесткі
Дата смерці 1275[1]
Грамадзянства
  • Flag of Russia.svg Руская дзяржава[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці святар

Серапіён Уладзімірскі (? — 1275) — старажытнарускі пісьменнік-прапаведнік. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра, з 1274 г. епіскап Уладзімірскі. З яго «слоў» (пропаведзі, павучанні) дайшло 5 у зборніках «Залатая чэпь» (XIV ст.), «Паісіеўскі» (XIV — пачатак XV стст.), «Ізмарагд», «Златавуст». Галоўная тэма — пакуты рускага народа ў сувязі з мангола-татарскім нашэсцем. Славіў ратныя подзвігі абаронцаў роднай зямлі, выказваў надзею на вызваленне Русі і дакараў князёў, якія сваімі нязгодамі наклікалі на яе бяду як боскую кару за іх грахі, асуджаў сацыяльную несправядлівасць, выкрываў забабоны, заклікаў да маральнага ўдасканалення. Ім уласцівы актуальнасць зместу, вобразнасць, паэтычнасць, эмацыянальнасць, дынамічнасць, рытмічнасць. Апрача царкоўнай кніжнасці апіраўся на апокрыфы і народныя легенды, развіваў лепшыя традыцыі аратарскай прозы Іларыёна і Кірылы Тураўскага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]