Перайсці да зместу

Сербская Ваяводзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
аўтаномія ў складзе Аўстрыйскай імперыі
Сербская Ваяводзіна
сербск.: Српска Војводина
сербахарв.: Српска Војводина / Srpska Vojvodina
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: «Само слога Србина спасава»
< 
 >
1848 — 1849

Сталіца Срэмскі-Карлаўцы
Земун
Зрэнянін
Тымішаара
Мова(ы) нямецкая, сербская, сербскахарвацкая
Афіцыйная мова нямецкая, сербская мова і харвацкая мова
Рэлігія праваслаўе, каталіцтва, пратэстанцтва
Гісторыя
 • 1848 Майская скупшчына
 • 1849 Ператворана ў Ваяводства Сербія і Тэмешварскі банат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сербская Ваяводзіна (сербск.: Српско Војводство, Српска Војводовина) — назва сербскай аўтаноміі ў рамках Аўстрыйскай імперыі, якая існавала з моманту свайго абвяшчэння на Майскай скупшчыне 1848 года і да пераўтварэння ў Ваяводства Сербія і Тэмешварскі банат у 1849 годзе. Падчас рэвалюцыі, распачатай у 1848 годзе, венгерскае насельніцтва ўладанняў Габсбургаў патрабавала сабе аўтаномію і асаблівыя нацыянальныя правы, у той жа час адмаўляючы ў гэтым іншым народам, якія жылі па суседстве ці ў рамках венгерскіх адміністрацыйных адзінак.

З мэтай стварэння ўласнай аўтаноміі і для абароны нацыянальнай ідэнтычнасці, сербы, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Ваяводзіны, на Майскай скупшчыне абвясцілі Сербскую Ваяводзіну. Карлавіцкі мітрапаліт Ёсіф Раячыч быў абвешчаны патрыярхам і выбраны старшынёй урада, а палкоўнік Стэван Шуплікац стаў ваяводам. Аўстрыйскія ўлады праз некаторы час афіцыйна прызналі рашэнні Майскай скупшчыны.

Цэнтрам Сербскай Ваяводзіны спачатку былі Срэмскі-Карлаўцы, затым сталіцамі былі Зрэнянін, Земун і Тымішаара.