Земун
Земун (сербск.: Земун, Zemun, ням.: Semlin, венг.: Zimony) — былы горад у Сербіі, цяпер адзін з раёнаў Бялграда, знаходзіцца на правым беразе Дуная і левым беразе Савы, цэнтр абшчыны Земун. Насельніцтва каля 153 тысяч жыхароў.
У часы Старажытнага Рыма на месцы сучаснага Земуна знаходзілася паселішча Таўрун (Taurunum), зніклае ў эпоху Вялікага перасялення народаў. Першыя пісьмовыя згадкі пра Земун, назва якога паходзіць ад славянскага слова зямля, датуюцца XII стагоддзем. У 1127 годзе Бялград і Бранічава былі заваяваны венгерскім каралём Іштванам II, які распачаў паход на Візантыю. У час вяртання ён разбурыў Бялград, камяні якога былі выкарыстаны пры ўзвядзенні муроў Земуна.
У Сярэднія вякі Земун быў асобным горадам на паўднёвай граніцы венгерскай дзяржавы. Аднак размешчаны на процілеглым беразе Бялград заўсёды пераўзыходзіў яго па значэнні. Падобнае размеркаванне роляў захавалася і ў складзе Асманскай імперыі з 1541 да 1718 гады. У наступнай эпосе Земун быў пагранічным і мытным горадам Аўстра-Венгрыі, знаходзячыся на граніцы з Асманскай імперыяй, пазней з Сербіяй. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі Земун непрацяглы час належаў да жупана Срэм Каралеўства Харватыі і Славоніі, перш чым у 1918 ўвайшоў у склад Каралеўства Югаславіі, якое звалася да 1929 года Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў.
З 1934 года Земун стаў часткай Бялграда, аднак ізноў быў асобным горадам з 1941 па 1944 год у складзе фашысцкай Незалежнай Дзяржавы Харватыя. Пасля вайны Земун зноў стаў раёнам югаслаўскай сталіцы.
Міжнародную вядомасць набыў названы ў гонар гэтага раёна земунскі злачынны клан, які ў сакавіку 2003 года арганізаваў забойства сербскага прэм’ера Зорана Джынджыча. У тым жа годзе ад Земуна быў аддзелены раён Сурчын.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Бойкавіч (нар. 1947) — сербская актрыса.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Al-Ram[d], Дзяржава Палесціна
Rif Dimashq Governorate[d], Сірыя
Афенбах, Германія (1956)
Баня-Лука, БіГ
Бітала, Паўночная Македонія
Велетры[d], Італія
Верыя[d], Грэцыя
Керкіра, Грэцыя
Крань, Славенія
Мёдлінг, Аўстрыя
Охрыд, Паўночная Македонія (2003)[2]
Пюто, Францыя
Таўэр-Хэмлетс[d], Вялікабрытанія
Тылбург, Нідэрланды
Херцэг-Нові, Чарнагорыя
Эш-сюр-Альзет, Люксембург
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.citypopulation.de/en/serbia/belgradecity/M00323__zemun/
- ↑ https://ohrid.gov.mk/%D0%BF%D1%80%D0%B8%D1%98%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%81%D0%BA%D0%B8-%D0%B8-%D0%B7%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8-%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B8/#1550493792826-104f2237-49593bde-e13530e7-072b
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Земун
- Афіцыйны сайт Земуна (серб.)