Серна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Серна
Rupicapra eating.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rupicapra rupicapra (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625159
NCBI  34869
EOL  331073
FW  149673

Серна, або Сарна[1] (Rupicapra rupicapra) — млекакормячае сямейства пустарогіх атраду парнакапытных. Жыве ў Еўропе і Малой Азіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памеры серны складаюць прыкладна 1 метр у даўжыню і 75 см у карку. Хвост вельмі кароткі, яго даўжыня не перавышае 8 см. Вага серны складае ад 30 да 50 кг. Мае кампактны і моцны целасклад са стройнай шыяй, кароткай пысай, вострымі вушамі, даўжыня якіх складае амаль палову даўжыні галавы. У серны доўгія стройныя ногі з плоскімі капытамі, а таксама дасягаюць 25 см выгнутыя назад рогі, уласцівыя абодвум полам. За імі знаходзіцца адтуліна, з якой падчас перыяду спарвання вылучаецца слізісты, смуродны сакрэт.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Серна, таксама Сарна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.351